Дзень роднай мовы

21.02.2020

Шануйце дзіва на планеце –

Святую нашу Беларусь

І мову Коласа , Купалы

Вы беражыце з роду ў род.

 

Такімі словамі пачаўся квэст “Дзень роднай мовы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы ў  УА”РДВАР”.

Разгадвалі крыжаванкі , чыталі вершы, прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, слухалі песні на словы беларускіх паэтаў.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел  навучэнцы , выкладчыкі і супрацоўнікі вучылішча.