НАПІШАМ ДЫКТОЎКУ РАЗАМ!

15.02.2021
У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў установы адукацыі “Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву” па правядзенню Года народнага адзінства адбылася акцыя “НАПІШАМ ДЫКТОЎКУ РАЗАМ!”.

Дзень Роднай Мовы у РДВАР

Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных узростаў  (вучні 6-11 класаў і навучэнцы ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і  прадстаўнікі розных прафесій. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй  прыняцця Пастановы аб наданні дню 21 лютага міжнароднага статусу і зацвярджэння яго як Дня роднай мовы.

Галоўнай часткай мерапрыемства стала напісанне дыктанта “АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ”. Тэкст чытала майстар спорту Рэспублікі Беларусь па самба, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па дзюдо Кунцэвіч Таццяна Іванаўна.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе стала ўжо добрай традыцыяй.